Праца без перапынкаў

Общество

Сёння наш субяседнік дэпутат Палаты прадстаўні-коў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Ю. Скавародка.

-Уладзімір Юр’евіч, у канцы снежня закончылася чарговая дзявятая сесія Нацыянальнага сходу, якія яе вынікі?
— Дэпутацкі корпус прыклаў максімум намаганняў да пераадолення эканамічных цяжкасцяў і вываду краіны на вызначаныя тэмпы развіцця, узмацнення па-зіцый краіны на міжнароднай арэне і нацыянальнай бяспекі.
Найбольш значымым вынікам можна назваць прыняцце Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год», а таксама пакета суправаджальных дакументаў. Ня-простая задача яго распрацоўкі заключалася ў тым, што трэба было забяспечыць максімальны рэжым эканоміі і пры тым сфарміраваць надзейныя ўмовы для ўстойлівага росту эканомікі і павышэння яе канкурэнтназдольнасці, а таксама захаваць сацыяльную накіраванасць бюджэту. З гэтай мэтай зніжаецца падатковая нагрузка, стымулюецца інвестыцыйная дзейнасць, падтрымліваецца малы і сярэдні бізнес.
У цяперашняй сітуацыі важна было стварыць надзейны прававы механізм папярэджання банкруцтва прадпрыемтваў, якія аказаліся неплацёжаздольнымі. Унесены папраўкі ў заканадаўства аб занятасці, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў, выпрацоўку дадатковых стымулаў для праходжання беспрацоўнымі прафесійнай перападрыхтоўкі.
У ліку найбольш важных вынікаў сесіі — заканчэнне работы над пакетам законапраектаў аб ахове здароўя, у якіх разглядаюцца праваадносіны з пазіцый якасці аказваемых медыцынскіх паслуг і першынства правоў як пацыентаў, так і ўрачоў.
Адкарэкціраваны Кодэкс аб шлюбе і сям’і ў напрамку ўзмацнення абароны інтарэсаў дзяцей, удакладнення правоў і абавязкаў мужа і жонкі.
Прававы задзел, створаны за апошнія гады ў сферы культуры, дазваляе ў перспектыве выйсці на падрыхтоўку адпаведнага кодэкса.
Шырокі водгук грамадскасці выклікаў праект Закона «Аб абыходжанні з жывёламі», які прыняты ў першым чытанні. Цяпер вывучаюцца ўсе прапановы, якія знойдуць адлюстраванне пры падрыхтоўцы да разгляду яго ў другім чытанні.
Значнае месца ў парадку дня сесіі займала ўдасканаленне заканадаўчых асноў судавытворчасці. Сярод прававых навацый — увя-дзенне працэдуры завочнага разбору грамадзянскіх спраў, пашырэнне паўнамоцтваў суда другой, касацыйнай інстанцыі. Зрабіць юрыдычную дапамогу больш прафесійнай і эфектыўнай закліканы прыняты праект Закона «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Заканадаўчыя ініцыятывы, рэалізаваныя ў галіне ўмацавання нацыянальнай бяспекі і ўдасканалення дзейнасці праваахоўчых органаў, накіраваны на захаванне стабільнасці і спакою ў краіне. У прыватнасці, прыняты меры па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, узмацненні бяспекі грамадзян пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, абароне іх інтарэсаў у час выкарыстання інфармацыйных сістэм, а таксама прадастаўленні дадатковых гарантый асобам, якія садзейнічаюць выяўленню карупцыі. Зроблены акцэнт на прафілактыцы правапарушэнняў, гэтаму будзе садзейнічаць абмежаванне знаходжання непаўналетніх у грамадскіх месцах у начны час. Бо менавіта тады падлеткі ўчыняюць больш 40% правапарушэнняў. Лічу, што такая мера дазволіць папярэджваць злачынствы, ахвярамі якіх становяцца самі дзеці.
Тэндэнцыя да гуманізацыі заканадаўства знайшла адлюстраванне ў змяненні пакаранняў, якія прымяняюцца да ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Замест накіравання ў дысцыплінарную воінскую часць да іх прымяняецца арышт ці іншыя пакаранні. І бюджэту гэта дазволіць эканоміць да 2 мільярдаў рублёў штогод.
Прававое афармленне атрымала дзейнасць Следчага камітэта рэспублікі, супрацоўнікі якога надзелены большай працэсуальнай незалежнасцю і магчымасцю канцэнтрацыі намаганняў на выкананне сваіх асноўных функцый.
Дынамічнай і выніковай была ў апошні час міжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнікоў. Важнай падзеяй з’явілася прыняцце на 40-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі дакументаў бюджэтнага блока, у якім праду-гледжваецца за кошт саюзнага бюджэту фінансаванне каля 40 сумесных праграм.
Дэпутаты прынялі актыўны ўдзел у міжпарламенцкіх асамблеях СНД і ЕўрАзЭС, на якіх абмяркоўваліся пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і гандлем людзьмі, рэфармавання сусветнай фінансавай сістэмы, абароны навакольнага асяроддзя, энергетычнай і харчовай бяспекі.
Беларускія парламентарыі ўдзельнічалі ў міжнародным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Кыргызскай Рэспубліцы, выбарамі дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан. З мэтай вывучэння парламенцкай дзейнасці пабывалі ў Азербай-джане, Малдове, Сербіі, Харватыі, Швейцарыі. У сваю чаргу, нашымі гасцямі былі парламенцкія дэлегацыі Арменіі, В’етнама, Таджыкістана, Эстоніі.
-Вядома, што акрамя законатворчай дзейнасці Вы пастаянна працуеце ў сваёй выбарчай акрузе. Як тут ідуць справы?
— Для прыняцця вывераных, жыццёвых законапраектаў неабходна вывучаць меркаванні людзей. Акрамя таго, выбаршчыкі просяць дапамогі і садзеяння ў рашэнні сваіх надзённых праблем. Напомню, што ў склад Міёрскай выбарчай акругі №24 яшчэ ўваходзяць Верхнядзвінскі, Полацкі і Расонскі раёны, Баравухскі пасялковы Савет, якія нават аб’ехаць не проста. Але імкнуся рэгулярна бываць паўсюдна, праводжу асабістыя прыёмы грама-дзян і прамыя тэлефонныя лініі, сустракаюся з выбаршчыкамі ў працоўных калектывах, па меры магчымасці ўдзельнічаю ў пася-джэннях выканкамаў і сесіях Саветаў дэпутатаў. За апошняе паўгоддзе правёў 14 прыёмаў, у якіх прыняў асабіста ці выслухаў па тэлефоне 87 грамадзян, усяго разгледжаны 103 вусныя і пісьмовыя звароты. А іх колькасць апошнім часам памяншаецца, што сведчыць аб павышэнні ўзроўню дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паляпшэнні работы з насельніцтвам на ўзроўні сельвыканкамаў.
-З чым ідуць людзі да дэпутата?
— З надзённымі пытаннямі жыццядзейнасці: працаўладкаванне, паляпшэнне жыллёвых умоў, забеспячэнне палівам, работа транспарту і камунальнай гаспадаркі, газіфікацыя і інш. Ва ўсе праблемы імкнуся ўнікнуць, сумесна з мясцовымі органамі ўлады задаволіць патрэбы ў адпаведнасці з цяперашнімі прававымі і фінансавымі магчымасцямі.
-Веснавая сесія пачнецца ў красавіку, цяпер у дэпутатаў канікулы?
— Не, у межсесійны перыяд дэпутаты працуюць у звычайным рэжыме, хаця пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў цяпер няма. Але дзейнічаюць Пастаянныя камісіі, ідзе падрыхтоўка новых праектаў законаў, змяненняў і дапаўненняў у дзеючыя, адбываюцца выязныя пасяджэнні камісій. Напрыклад, зараз непасрэдна займаюся дапаўненнямі і змяненнямі ў заканадаўства па пытаннях абароту зброі і ахоўнай дзейнасці з улікам меркаванняў выбаршчыкаў. Не забываюся пра справы ў выбарчай акрузе, у студзені правёў прыём грамадзян у Полацкім і Расонскім раёнах.
Дзякую кіраўнікам раённых і сельскіх органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый, усім выбаршчыкам за разуменне і падтрымку ў рабоце, спадзяюся на плённае супрацоўніцтва ў далейшым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *