Работа ёсць для ўсіх

Экономика

У мінулым годзе праблема працаўладкавання ў раёне вырашалася дастаткова паспяхова. На пачатак новага года статус беспрацоўных маюць усяго 46 чалавек.

У раённы цэнтр занятасці насельніцтва па пытаннях працаўладкавання летась звярнулася 1158 чалавек, 564 з іх былі беспрацоўнымі. 22 жыхары раёна набылі новыя прафесіі на курсах навучання і перанавучання. Атрымалі работу 28 верхнядзвінцаў, якія адносяцца да катэгорыі неканкурэнтаздольных на рынку працы. Гэта моладзь да 18 гадоў, былыя ваеннаслужачыя, людзі перадпенсійнага ўзросту, шматдзетныя бацькі, якія гадуюць непаўналетніх дзяцей, і іншыя.
На працягу года створана 291 новае рабочае месца, прычым 147 — у сельскай мясцовасці. Значную колькасць работнікаў прынялі ПМК-44, лясгас і хлебазавод. І яшчэ ў райцэнтры зарэгістравана 29 новых рабочых месц індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Шасці з іх выдадзены субсідыі для адкрыцця працоўнай дзейнасці — на агульную суму 22 мільёны рублёў.
Каля 135 мільёнаў рублёў з фонда садзейнічання занятасці насельніцтва накіравана на арганізацыю сацыяльна значных работ, яшчэ звыш 75 мільёнаў рублёў пайшло на падтрыманне праграмы часовай занятасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *