Марозы прымушаюць працаваць у максімальным рэжыме

Актуально Общество

Па прагнозах метэаролагаў у бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі зноў чакаецца адчувальнае паніжэнне тэмпературы — месцамі да -350.

Павел Пацалуенак.

Мяркуецца, што Верхнядзвіншчына гэтага піку тэмпературнага рэжыму не адчуе. Тым не менш, маразы ціснуць, і ўсе да іх імкнуцца прыстасавацца. Над уласнымі сядзібамі раніцай і ўвечары віюцца з комінаў дымкі. А цяпло ў шматкватэрных дамах забяспечваюць работнікі кацельняў райжылкамунгаса.
Кацельная гаспадарка працуе ў максімальным рэжыме, з павялічаным выкарыстаннем цепланосьбітаў. Цэнтральная кацельня выкарыстоўвае пры тэмпературы -20 градусаў і ніжэй у суткі каля 20 тысяч кубаметраў газу і 35-40 кубаметраў трэсак.
-Кожны дзень з мэтай выяўлення ўцечак цяпла правяраюцца цеплакамеры і цеплавузлы, — зазначае начальнік участка кацельных і цепласетак ДРУВП ЖКГ Павел Пацалуенак. — Усё пад строгім наглядам. Сёлетняя суровая зіма стала сур’ёзным экзаменам, таму кацельшчыкі кругласутачна на ўдарнай вахце. Старанна працуюць слесары В. С. Кляноўскі, М. М. Лысёнак, В. В. Куруза. Бесперабойную работу кацельні гарадской лазні забяспечвае машыніст У. М. Бяссонаў, а кацельні ЦРБ — І. Г. Максімовіч.
Л. ФЁДАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *