Дзень памяці ў Росіцы

Актуально Духовность

Заўтра, 18 лютага, у Росіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці росіцкіх пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.
Гэтыя росіцкія сустрэчы штогод становяцца цэнтрам увагі грамадства да памятных падзей 1943 года, калі наша зямля пакутавала ад нашэсця фашысцкай зграі. Сотні спаленых вёсак, тысячы загубленых жыццяў, бясконцы боль і прыклад мужнасці росіцкіх святароў не маюць часу даўнасці. Сёння яны зноў прымушаюць да разважанняў, пакланення і малітвы.
Мерапрыемствы памяці пачнуцца ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы ў 11 гадзін. Адбудуцца святая Імша і працэсія да месца пакутніцкай смерці росіцкіх святароў.

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *