Зіма — час спартыўны

Актуально Спорт

У мінулую нядзелю на вадаёме ў мікрараёне горада адбылося раённае свята «Зіма-2012». Праграма ўключала хакей, армрэстлінг, шорт-трэк (бег на каньках), конкурсы «Самы трапны снайпер», «Снежны снайпер».

Пераможцы па шорт-трэку ва ўзроставай групе да 10 гадоў (у першым радзе) Мацвей Цыра (ІІІ месца), Арцём Ляпескін (І), Арцём Замбер (ІІ).

Спаборніцтвы па шорт-трэку праходзілі ва ўзроставых групах. У намінацыі 10 гадоў і маладзей першае месца сярод дзяўчынак заняла Аня Валадзёнак, другое — Крысціна Мішута, трэцяе — Славяна Багушэвіч. Сярод хлопчыкаў першынстваваў Арцём Ляпескін, за ім ішлі Арцём Замбер і Мацвей Цыра.
Ва ўзроставай групе 11-15 гадоў сярод хлопчыкаў першае месца раздзялілі Андрэй Горбач і Аляксандр Харкевіч, на трэцім месцы Арцём Язерскі. Сярод дзяўчынак — Вікторыя Язерская, Крысціна Свідрыцкая і Святлана Фёдарава (першае-трэцяе месцы адпаведна).

Пераможца па шорт-трэку ў старэйшай узроставай групе Руслан Куксёнак.

Лепш за ўсіх у групе 16 гадоў і старэй выступіў Руслан Куксёнак. Крыху адсталі ад яго Ягор Ясюк і Нікіта Белазор.
У конкурсе «Самы трапны снайпер» перамог Яўген Язерскі, у конкурсе «Снежны снайпер» першае месца раздзялілі Юлія Блашкевіч і Арцём Ляпескін.
Завяршылася свята хакеем з шайбай сярод дваровых каманд. У фінальным матчы сустрэліся «Маланкі» і «Дзвіна». Перамаглі «Маланкі» — А. Лукашонак, П. Тычко, Я. Ясюк, Г. Сцяпанаў, А. Кавалёў.
Пераможцы свята ўзнагароджаны дыпломамі ФКСіТ і грашовымі прызамі.
* * *
29 студзеня ў гарадскім парку адбудзецца яшчэ адно вялікае спартыўнае свята — «Беларуская лыжня-2012». У ім прымуць удзел каманды прадпрыемстваў і арганізацый на чале з кіраўнікамі, аматары спорту розных узростаў.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *