Як верныя сябры


Надыход навагодніх святаў для кожнага школьніка — час цудаў, казак і падарункаў. Для ўстаноў адукацыі радасць, калі свята для дзяцей дапамагаюць ствараць арганізацыі і прадпрыемствы.


Цёплыя словы ў адрас дырэктараў гаспадарак, прадпрыемстваў ёсць і ў Валынецкай сярэдняй школы. Педагагічны калектыў і навучэнцы шчыра дзякуюць за навагоднія падарункі Аляксандру Міхайлавічу Сямёнаву, дырэктару Валынецкага ПМС, Алегу Вітальевічу Ярашу, дырэктару Верхнядзвінскага ПМС, Аляксею Леанідавічу Шацёру, дырэктару ААТ «Антонава — Агра», Васілю Аляксеевічу Красніку, дырэктару ААТ «Прудзінкі». Іх падтрымка стала традыцыяй.
Хочацца пажадаць, каб надыходзячы год стаў для нашых спонсараў плённым і хлебным, поўным дабрабыту і поспехаў. Працоўным калектывам — сумленнасці і руплівасці.
Няхай у новым годзе ўсім пашанцуе на здабыткі.
Юнкораўцы Валынецкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *