У Верхнядзвінску адбудзецца свята «Беларуская лыжня»

Спорт

У нядзелю, 29 студзеня, у гарадскім парку адбудзецца традыцыйнае спартыўнае свята «Беларуская лыжня-2012»


З кожным годам гэта свята набывае ўсё большую папулярнасць — удзел у ім прымаюць па 600-700 чалавек. Гэта і спартсмены, і прадстаўнікі працоўных і вучнёўскіх калектываў, і цэлыя сем’і. Сваёй задачай арганізатары лыжні бачаць не дасягненне рэкордаў, а наладжванне дружбы са спортам у як мага большай колькасці людзей. Менавіта рухавы лад жыцця, заняткі спортам, асабліва калі яны прывіты з маленства, даюць чалавеку здароўе, а грамадству — моцных і актыўных людзей.
Сёлета спартыўнае свята будзе праводзіцца ў дзевяці ўзроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат, мужчын і жанчын: 5 гадоў і менш, 6-10 гадоў, 11-15 гадоў, 16-20 гадоў, 21-30 гадоў, 31-40 гадоў, 41-50 гадоў, 51-60 гадоў, 60 гадоў і старэй.
Праграма ўключае не толькі лыжныя забегі, але іншыя зімовыя віды спорту і забавы. Асілкі будуць спаборнічаць у гіравым спорце і армрэстлінгу, можна будзе пакатацца з горак і на снегаходзе.
Прынята распараджэнне райвыканкама «Аб правядзенні раённага спартыўнага свята «Беларуская лыжня-2012», якім пастаўлены задачы па арганізаванаму правядзенню спаборніцтваў, забеспячэнні судзейства, медыцынскага, гандлёвага і культурнага абслугоўвання.
Пераможцы лыжні будуць узнагароджаны дыпломамі АФКС і Т і грашовымі прызамі.
Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін. Рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 9 да 9.50.



1 комментарий по теме “У Верхнядзвінску адбудзецца свята «Беларуская лыжня»

  1. … даюць чалавеку здароўе, а грамадству — моцных і актыўных людзей…
    Интересно, сколько в этом году после «Беларускай лыжнi-2012″ моцных і актыўных уйдут на больничный.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *