Ёсць кармы — будзе i малако!

Актуально

Яшчэ да пачатку кастрычніка завяршылася пастаноўка жывёлы на зімовае ўтрыманне ў СП «Каханавічы». Зрабілі бягучы рамонт памяшканняў, прадэзінфіцыравалі і пабялілі іх. Абсталяваны і пакоі для жывёлаводаў. Вызначаны час правядзення санітарнага дня — кожны чацвер. Агульная колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы складае 3700 галоў, з іх 1150 — дойны статак. Малако адсюль паступае гатункамі «экстра» і вышэйшым. Сярэднесутачны надой ад каровы па гаспадарцы складае 13 літраў. -Мы трымаем мінулагодні паказчык па надоях, — адзначае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі А. Быкаў, — па магчымасці будзем старацца яго палепшыць. Добрыя надоі немагчымы без адпаведнай кармавой базы. Сёлета гаспадарка атрымала 8250 тон збожжа — больш чым удвая вышэй за мінулагодні паказчык. Створана надзейная кармавая база для жывёлагадоўлі. Назапашана 728 тон сена, 15401 тона сіласу, 13830 тон сенажу — усяго 36 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У зімовы час дадаюцца канцэнтраты. На нарыхтоўцы кармоў добра папрацавалі В. Казлоў, В. Мароз, М. Забагонскі, І. Кукса, С. Юр’еў. Мы наведалі цэх МТФ «Каханавічы» , дзе ўтрымліваецца 200 нецеляў на раздоі. Даглядаюць іх чатыры даяркі — А. Чарыева, В. Дубоўская, Т. Татарынава, І. Шчарбакова. Так, Алена Чарыева, за якой замацавана 45 кароў, у кастрыч-ніку надаіла 28 тон малака. За здароўем жывёлы сочыць галоўны ветурач Л. Гушчык. Добра спраўляецца са сваімі абавязкамі заатэхніка-селекцыянера С. Ісакава, вучыцца гэтай прафесіі А. Неруганёнак.

Анна ЗІМАЦКАЯ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *