Запасаў на зіму хопіць усім

Литературная страница

Цэны сёння «кусаюцца», у тым ліку на прадукты, без якіх не абыйсціся.

Таму рупныя гаспадары пастараліся запоўніць кладоўкі прадукцыяй з уласных падвор’яў. Лішкі ад насельніцтва і ў сельгасвытворцаў закупілі нарыхтоўшчыкі райспажыўтаварыства. У гароднінасховішчы закладзена 110 тон капусты, летась было 54 тоны. Бульбы 610 тон замест 200, морквы — 46 тон (было 10), цыбулі — 100 тон, што ў 3,5 раза больш мінулагодняга, удвая павялічыліся нарыхтоўкі буракоў. Гарантуецца высокая якасць гэтых прадуктаў на ўвесь перыяд захоўвання. Гароднінасховішча мадэрнізавана, тут устаноўлена «Спліт-сістэма», якая ўяўляе сабой асобныя камеры для захавання кожнага віду прадукцыі паасобку з адпаведным кліматычным і тэмпературным рэжымам. З’явілася магчымасць захоўваць 20 тон яблыкаў, якія закуплены ў Малдавіі па сходнай цане. Нарыхтавана 4,5 тоны журавін, 300 кг пакінута для ўласных патрэб. Як і 400 кг замарожаных грыбоў — лісічак. Словам, запасаў на зіму хопіць усім.

Людміла АРЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *