У зямлі павінен быць гаспадар

Человек Общество Закон

Раённым выканаўчым камітэтам разгледжана пытанне аб дзейнасці Шайцераўскага і Дзёрнавіцкага сельвыканкамаў па адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

Адзначана, што такая работа актывізавалася паўсюдна — пастаўлена мэта знайсці кожнаму свабоднаму ўчастку добрага гаспадара. Усяго ў раёне 328 незанятых участкаў, у тым ліку 11 — у райцэнтры. Жадаючыя мець свой надзел могуць знайсці патрэбныя звесткі на інфармацыйных стэндах і сайце райвыканкама, у раённай газеце. Адметна, што попыт на зямлю ўзрастае — з пачатку года прынята 440 заяў аб прадастаўленні ўчасткаў, многія з якіх задаволены. Аднак не ўсе грамадзяне адносяцца да зямлі з належнай пашанай. 84 гектары невыкарыстоўваемых земляў перададзены ў палі севазвароту. Выдадзена 1574 прадпісанні аб неабходнасці эфектыўнага выкарыстання зямель, выяўлена 88 парушэнняў зямельнага заканадаўства, 58 грамадзян прыцягнуты да адказнасці. Што датычыць Шайцераўскага і Дзёрнавіцкага сельвыканкамаў, прызнана, што работа тут вядзецца, у асноўным, правільна. Адзначаны асобныя недахопы, у прыватнасці, парушэнні парадку ўведамлення грамадзян аб устанаўленні межаў іх участкаў і тэрмінаў інфармавання падатковых органаў аб прынятых рашэннях. Вырашана правесці з сельвыканкамамі вучобу па пытаннях, звязаных з адабраннем і прадастаўленнем зямельных участкаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *