Сёння — зябліва, заўтра — хлеб

Литературная страница

У раёне поўнасцю выкананы план ворыва зябліва — пад яравую сяўбу падрыхтавана 20670 гектараў глебы.

Гэта значны паказчык, які дазволіць істотна скараціць тэрміны і павысіць якасць будучай яравой сяўбы. Акрамя таго, што не спатрэбіцца губляць часу на апрацоўку глебы, яна будзе «саспелай» — зімой у зябліве адбываюцца неабходныя мікрабіялагічныя працэсы, гінуць шкоднікі. Гаспадаркі спаўна выкарысталі спрыяльную восень для таго, каб максімальна папрацаваць на зямлі. Работы вяліся несупынна, нярэдка — у дзве змены. Першымі ворыва завяршылі ААТ «Шайцерава», КУВСП «Лявонішана», СВК «Вужыца», ААТ «Нурава», «Прудзінкі», «Сакалоўшчына». Многія значна перавыканалі заданні і дапамаглі суседзям — апошнія гектары ўзорваюцца ў КУВСП «Боркавічы». З завяршэннем ворыва зябліва работы на зямлі не спыняюцца. Як паведаміла першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Л. К. Грэсько, гаспадаркі ў бліжэйшы час зоймуцца навядзеннем парадку на ўчастках, якія прылягаюць да граніцы з Расіяй. Тут плануецца перазалужыць і прывесці ў сучасны выгляд сенажаці, убраць каменне, узняць няўдобіцы. Хапае работы і на сваіх тэрыторыях — гаспадаркі займаюцца добраўпарадкаваннем, узорваннем калектыўных агародаў, наводзяць парадак на машынных дварах. У селяніна нямала спраў і глыбокай восенню, і зімой — чым больш паспееш сёння, тым лепш спра-вішся з будучай пасяўной.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *