Схілімся перад памяццю

Жизнь сельских Советов

З даўніх часоў у Беларусі канец кастрычніка — пачатак лістапада звязаны з памінаннем продкаў.

2 лістапада адзначаецца Дзень памяці, па-старадаўняму — Дзяды. Праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. У католікаў з 2 лістапада пачынаецца тыдзень малітвы за памерлых. Святы абавязак усіх людзей — наведаць магілы продкаў, навесці парадак на месцах пахаванняў, ля помнікаў загінуўшым у гады вайны. У храмах адбываюцца памінальныя службы, святары асвячаюць могілкі, людзі запальваюць на іх свечкі, успамінаюць памерлых і моляцца за іх душы. Схілімся перад памяццю, якая звязвае мінуў-шчыну і сучаснасць, дае сілы і мудрасць для новага жыцця.

С. АЛЯКСАНДРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *