Разгледжана ў райвыканкаме

Человек Общество Закон

Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім абмеркаваны прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў студзені-верасні 2011 года.

Адзначана, што ў раёне забяспечана станоўчая дынаміка па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Вызначаны напрамкі, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу: выпуск інавацыйнай прадукцыі, павышэнне рэнтабельнасці продажаў, рост экспарту і інвестыцый, павелічэнне аб’ёму платных паслуг. На пасяджэнні разгледжаны таксама пытанні «Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна», «Аб дзейнасці Шайцераўскага і Дзёрнавіцкага сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях скасавання і прадастаўлення зямельных участкаў», па якіх прыняты адпаведныя рашэнні. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама І. І. Марковіч. Удзел у рабоце райвыканкама прыняў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама А. Ц. Найдзенка.

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *