Грыпу можна процiстаяць

Семья

З наступленнем халадоў у раёне, як і паўсюдна ў рэспубліцы, адзначаецца ўздым сезоннай захворваемасці вострымі рэспіраторна-віруснымі інфекцыямі і грыпам.

Лепшай прафілактыкай грыпу, вядома ж, з’яўляюцца прышчэпкі. Цэнтральнай раённай бальніцай набыта 3090 доз вакцыны, усяго іх паступіць каля 7000. У першую чаргу вакцынацыі падлягаюць людзі, якія ўваходзяць у групу рызыкі: дзеці, састарэлыя, хранічна хворыя, медработнікі і прадстаўнікі іншых катэгорый небяспечных прафесій: міліцыянеры, прадстаўнікі гандлю, вучэбных устаноў. Прайсці вакцынацыю могуць і ўсе жадаючыя, звярнуўшыся ў паліклініку ЦРБ, УА, ФАПы па месцы жыхарства. У гэтым годзе больш за 30% насельніцтва раёна будзе ахоплена вакцынацыяй. Распараджэннем райвыканкама кіраўнікі працоўных калектываў паклапаціліся аб сваіх работніках і набылі вакцыну для прышчэпак. Дагаворы на вакцынацыю з медыкамі падпісалі СП «Боркавічы», Валынецкае ПМС, ААТ «Шайцерава», Верхнядзвінскі льнозавод, ААТ «Масласырзавод», Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў, ПМК-44 і інш. Такім чынам, наймальнікі засцерагаюць здароўе сваіх работнікаў, а значыць, і вытворчы рытм. Прышчэпкі для асоб, якія ўваходзяць у групу рызыкі, бясплатныя. Не ўхіляйцеся ад прышчэпак. Беражыце сваё здароўе!

Е. ЭРДМАН, нам. галоўнага ўрача па АПР.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *