Захоўвайце чысціню пры наведванні лясоў


З пачаткам восені пачаўся масавы збор дарункаў лесу — журавін, брусніц, грыбоў (праўда, знайшліся і парушальнікі ўстаноўленых тэрмінаў, прычым, у ход ішлі забароненыя прылады). У лясах і на балотах цяпер шмат людзей. Але ці ўсе яны памятаюць аб неабходнасці захоўваць чысціню прыроднага наваколля?
Міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету лічыць неабходным напомніць, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, забруджванне лесу і іншай дрэва-хмызняковай расліннасці цягне папярэджанне або накладанне штрафу да 20 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў — да 50 базавых велічынь, на юрыдычных асоб — да 300 базавых велічынь.
Аб парушэннях прыроднага заканадаўства можна паведамляць па адрасу: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 8(01251) 5-73-13.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *