Незабыўныя ўражанні


Хачу падзяліцца ўражаннямі, якія засталіся ў мяне і маіх калег па працы ад выставы мастака Валерыя Ігнатавіча Шчаснага.

І няхай ужо прайшоў пэўны час, але ўбачанае пакінула незабыўны след у нашай памяці. Карціны былі выстаўлены ў дворыку касцёла Нараджэння Марыі. І сонечнае надвор’е спрыяла ўспрыманню думкі, настрою, стану душы і перажыванняў аўтара падчас стварэнняў твораў. Усе яны глыбокія па зместу: тут і хараство нашай верхнядзвінскай зямлі, праца людзей, увасобленая ў збудаваннях, храмах, якія існуюць і якіх ужо няма. Многа ўвагі мастак удзяляе і гістарычным мясцінам, звязаным з Полацкай зямлёй. Было вельмі прыемна, што паглядзець на выставу ішлі людзі розных узростаў: і пажылыя, і сярэдніх гадоў, і маладыя разам са сваімі дзецьмі, надоўга затрымліваліся перад карцінамі, абмяркоўвалі ўбачанае. Гэта вельмі добра — бацькі вучаць дзяцей бачыць свет не толькі сваімі вачыма, але і вачыма, душой самога мастака. Наведвальнікі падыходзілі да Валерыя Ігнатавіча, выказвалі свае пачуцці і ўдзячнасць за яго працу, пажаданне ўбачыць у хуткім часе новыя творы.

Г. АХЛАМЁНАК, г. Верхнядзвінск.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *