На «Дажынкі» едзем пераможцамі

Общество

Сёння ў Маладзечна пачынаецца рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2011».У вялікім рэспубліканскім свяце ўраджаю прымуць удзел лепшыя з лепшых — працаўнікі, якія дасягнулі самых высокіх у краіне паказчыкаў сельгасвытворчасці. Сярод пераможцаў — хлебаробы Верхнядзвіншчыны.

 

Наш раён можа ганарыцца сваімі працаўнікамі — яны стабільна ўваходзяць у лік лепшых у рэспубліцы. І гэта пры тым, што вырошчваюць хлеб на цяжкіх паўночных землях, якія не вылучаюцца прыроднай урадлівасцю. Дзякуючы майстэрству і стараннасці, сельскія працаўнікі з году ў год дабіваюцца высокіх ураджаяў. Сёлета ў раёне ў другі раз за яго гісторыю атрымана звыш 80 тысяч тон збожжа, дасягнута самая высокая ў вобласці ўраджайнасць зерневых — 33,4 цэнтнера з гектара. Вырашчаны рэкордныя ўраджаі льну, бульбы, кукурузы. Зразумела, што і дэлегацыя раёна на рэспубліканскіх «Дажынках» адна з самых прадстаўнічых. У яе склад уваходзяць 10 чалавек. Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч і першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу У. У. Быкаў прымуць на свяце віншаванні за першае месца, якое Верхнядзвінскі раён заняў па вытворчасці збожжа. У лік прызёраў «Дажынак» увайшлі сельгаспрадпрыемства «Верхнядзвінскі», узначальвае якое дырэктар А. Т. Тумашэвіч, старшы камбайнер ААТ «Прудзінкі» У. М. Лапкоўскі, маладзёжны экіпаж ААТ «Прудзінкі» у складзе старшага камбайнера С. У. Гапановіча і камбайнера А. А. Пілюшына, вадзіцель ААТ «Прудзінкі» Л. С. Іваноў, вадзіцель ААТ «Шайцерава» М. Л. Магер і аператар зернесушыльных установак ААТ «Шайцерава» А. А. Садоўскі. На свята ўраджаю запрошаны таксама галоўны хлебароб раёна — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Л. К. Грэсько. Віншуем удзельнікаў «Дажынак» і ўсіх хлебаробаў раёна з высокай перамогай і жадаем новых дасягненняў у працы!

Леанід Іваноў з ААТ «Прудзінкі» першым у раёне сярод моладзі перавёз 2 тысячы тон збожжа. Маладзёжны экіпаж Сяргея Гапановіча і Аляксея Пілюшына з гэтай жа гаспадаркі таксама першым у раёне і вобласці на КЗС-1218 намалаціў тысячу тон збожжа. На дасягнутым не спыніліся і ўзялі першынство ў раённым і абласным спаборніцтвах па намалоту ў паўтары тысячы тон.
Спачатку хлопцы не думалі аб спаборніцтве, працавалі, як звычайна. Аднак першыя перамогі і дух саперніцтва захапілі.
Сяргей Гапановіч працуе камбайнерам ужо чатыры гады. Сёлета яму даверылі новы КЗС-1218, на якім і пастаўлены рэкорд вобласці. Памочнік Аляксей працуе на перспектыву — у будучым мяркуе таксама стаць камбайнерам.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Л. Іваноў, А. Пілюшын, С. Гапановіч. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *