Ці варта аўчынка вырабу?


Як і раней, сёлета работа Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету накіравана на выкананне прыродаахоўнага заканадаўства, выяўленне фактаў браканьерства, незаконнага і нерацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Толькі ў першым паўгоддзі было праведзена звыш 80 рэйдаў. Выяўлены 102 парушэнні, у тым ліку 55 парушэнняў Правілаў вя-дзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 8 — Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, 23 — Правілаў лесакарыстання, 17 іншых парушэнняў. За нанясенне шкоды ў буйным і асабліва буйным памерах узбуджана шэсць крымінальных спраў (незаконнае паляванне і здабыча рыбы). У парушальнікаў канфіскаваны чатыры адзінкі агнястрэльнай зброі, восем іншых прылад палявання, сем сетак агульнай працягласцю 4,6 км, сто дзевяць забароненых прылад лоўлі. Не давялося браканьерам і паласавацца сваімі трафеямі. У іх адабрана 540 кілаграмаў дзічыны, звыш 60 кілаграмаў рыбы, 14,2 кубаметра незаконна нарыхтаванай драўніны. Штрафныя санкцыі склалі 9731000 рублёў, пакрыццё нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды — 17341000 рублёў. Адметна, што рэйдавыя мерапрыемствы праводзяцца як сіламі інспекцыі, так і сумесна з праваахоўнымі і іншымі прыродаахоўнымі органамі раёна. У першым паўгоддзі было арганізавана 38 сумесных рэйдаў, у ходзе якіх выяўлена 43 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Так, жыхары в. Дубровы здабылі ў паляўнічых угоддзях лясгаса самку лася з двума эмбрыёнамі, чым нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду ў асабліва буйных памерах — 9975000 рублёў. Прычым выкарыстоўвалася незарэгістраваная стрэльба. Акрамя пакрыцця шкоды, суд прызначыў ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год з адтэрміноўкай на год. Жыхар Расонскага раёна вырашыў паласавацца рыбкай у забаронены для лоўлі перыяд, прычым, з выкарыстаннем сетак. І папаўся. Нанесеная шкода ацэнена ў 3 192 000 рублёў. Штраф, прызначаны судом, склаў 1 925 000 рублёў. Няўжо гэтыя факты не прымусяць задумацца браканьераў: а ці варта аўчынка вырабу?

В. ГАНЧАРОНАК, дзяржінспектар міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *