Пад страхавой абаронай

Жизнь сельских Советов

Хоць такое стыхійнае бедства, як ліўневы дождж у Валожыне, нас абмінула, прыродныя катаклізмы ўсё ж здараюцца.

Але дзякуючы страхавой службе раёна, прычынены ўрон значна змяншаецца. Зразумела, для тых, хто заключыў страхавыя дагаворы. На працягу мая-ліпеня 12-ці сельгаспрадпрыемствам раёна Верхнядзвінскае прадстаўніцтва Белдзяржстраху выплаціла 1 млрд 400 млн рублёў у якасці кампенсацыі па затратах на перасеў азімай пшаніцы і трыцікале.

Ад навальніц і моцных вятроў пацярпелі падвор’і 30 жыхароў раёна. Яны атрымалі звыш 8 мільёнаў страхавых выплат — на рамонт пашкоджаных збудаванняў і перагарэўшых электрапрыбораў.

Аб дальнабачнасці людзей, якія заключаюць разам з абавязковым страхаваннем яшчэ і добраахвотнае, сведчыць наступны факт: за кошт страхавых выплат двое жыхароў раёна ў поўнай меры кампенсавалі ўрон, які быў нанесены іх маёмасці веснавой паводкай. А сёлета яна не была экстрэмальнай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *