У дружных работа спорыцца

Жизнь сельских Советов

ААТ «Бялькоўшчына» спецыялізуецца ў малочна-мясным кірунку. Статкі ферм «Бялькоўшчына-1» і «Бялькоўшчына-2», аддзяленняў у Мыкава і Жоўніна з пачатку пашавага перыяду знаходзяцца ў полі. Спачатку рагулі выпасаліся на канюшыне, цімафееўцы і люцэрне, паступова пераходзячы на чыстую канюшыну ўжо другога ўкосу.

Ва ўрочышча «Саўчонкі», дзе ўтрымліваецца 196 галоў (146 — дойны статак, 50 — нецелі на раздоі), мы трапілі падчас другой дойкі. Дзяўчат — Антаніну Казлову, Галіну Гарбатаву і Алену Лясных, як заўсёды, прывёз сюды Уладзімір Цвяцінскі.

Аднак статак абслугоўвае значна больш людзей — яшчэ адна даярка Надзея Пад’ельская, пастухі Вячаслаў Гусеў, Сяргей Грэсь, Ігар Зінкевіч і малады трактарыст Пётр Беладзед. Дарэчы, Пётр прыйшоў працаваць у гаспадарку яшчэ ў 17 гадоў. Старанны, уважлівы, вады своечасова прывязе, даяркам дапаможа цяжкія бітоны з малаком зліць у бочку.

Каровы дастаўлены ва ўрочышча з фермы «Бялькоўшчына-1», загадвае якой Люся Фёдараўна Байрамава. Яна пільна кантралюе кожную дойку.

Малако ў гаспадароў добрае — 30% яго здаюць гатункам «экстра», астатняе — толькі «вышэйшым».

Надзея Пад’ельская за 6 месяцаў надаіла 2807 кілаграмаў малака ад каровы. Не адстаюць ад яе і калегі — па 2507 кілаграмаў.

У гаспадарцы за дзень атрымліваюць па 19,92 кілаграма на карову.

Пра сваіх лепшых падначаленых расказаў намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Уладзімір Новік. Гэта даяркі Зінаіда Казлова (3.479 кг ад жывёліны), Наталля Ясюкевіч (3.245 кг), Святлана Туманава (3.674 кг), Святлана Лукашова (3.337 кг). Сам Уладзімір Аляксандравіч — вопытны жывёлавод. Справу сваю любіць і ведае бездакорна.

На пашы прымяняюць франтальную касьбу, якая даўно ўжо апраўдала сябе. Ёсць асобны пакой, у якім на гаспадарчыя патрэбы грэюць ваду, побач пад павеццю мяшкі са шротамі і мукой для жывёлы. Непадалёк — чыста вымытыя бідоны. Прама на полі пастаўлены станок для асемянення і ветэрынарнай апрацоўкі. Звычайна ветурачы Сяргей Парцянкін (галоўны) і Наталля Барэйка плануюць свае візіты сюды, аднак прыязджаюць пры малейшай патрэбе.

На жаль, даяркам даводзіцца насіць цяжкія бідоны, прывозіць з сабой лёд, каб захаваць у летнія спякотныя дні малако. Усталяванне лініі малакапровада каштуе каля 30 млн рублёў.

Але бялькоўшчынскія даяркі спадзяюцца, што комплекс на 800 галоў, каштарысна-праектная дакументацыя якога ўжо зацверджана, будзе ўзведзены.

Ксенія ЯРАШЭВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *