Гандаль — гэта, перш за ўсё, дабрабыт людзей

Жизнь сельских Советов

У нашым раёне адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, на якім разгледжана пытанне «Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі Верхнядзвін-скага раёна па арганізацыі гандлёвага абслугоў-вання насельніцтва, заку-пу лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанню дапамогі ў вядзен-ні асабістых падсобных гаспадарак».

Як адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, выязныя прэзідыумы аблсавета адбываюцца на Верхнядзвіншчыне часцей, чым у іншых раёнах. Тут ёсць на што паглядзець і чаму павучыцца: вопыт добраўпарадкавання, выкананне Указа № 21 і арганізацыю работы з насельніцтвам, дзейнасць мясцовых самакіраванняў і многія іншыя аспекты з задавальненнем вывучаюць калегі. Вось і такія важныя сёння напрамкі работы, як гандлёвае абслугоўванне і закуп лішкаў сельгаспрадукцыі, вырашана абмеркаваць менавіта ў Верхнядзвінскім раёне, дзе адна з самых развітых і ўпарадкаваных гандлёвых сетак. Тэма і месца работы прэзідыума выбраны яшчэ і таму, што старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Францаўна Козел мае амаль 30-гадовы папярэдні працоўны стаж у гандлі, у тым ліку 11 гадоў — на Верхнядзвіншчыне. А гэта дазваляе прафесійна, з веданнем справы вызначыць эфектыўныя шляхі развіцця гандлёвай сферы.

Праграма выязнога прэзідыума, у рабоце якога прымалі ўдзел старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, першы намеснік старшыні аблспажыўсаюза В. А. Шуляк, старшыні раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў вобласці, спецыялісты гандлёвай галіны, была насычанай. Акрамя абмеркавання тэмы, удзельнікі работы прэзідыума вырашылі наведаць шэраг аб’ектаў гандлёвай сферы, пазнаёміцца з вяскоўцамі, якія трымаюць асабістую гаспадарку, пабываць у Валынецкім і Каханавіцкім сельскіх Саветах.

Вітаючы гасцей ў Валынецкім СДК, старшыня райвыканкама І. І. Марковіч пазнаёміў іх з сацыяльна-эканамічным становішчам раёна, падкрэсліў, што асаблівае значэнне надаецца інвестыцыйнай прывабнасці Верхнядзвіншчыны. У прыгранічным раёне, які з’яўляецца «візітнай карткай» рэспублікі, гандлёвыя аб’екты адыгрываюць асобую ролю.

Сучасны магазін — добрая выручка

З інфармацыяй аб прыктыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі раёна па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, закупу лішкаў сельгас-прадукцыі, аказанню дапамогі ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак выступіла старшыня райсавета дэпутатаў І. Ф. Козел. Яна адзначыла, што пераважную долю ў гандлёвай дзейнасці раёна (86,6%) займае райспажыўтаварыства, якое ажыццяўляе таксама закуп у насельніцтва сельгаспрадукцыі. Са 176 гандлёвых прадпрыемстваў раёна 88 належыць спажыўкааперацыі. Пры гэтым пераважная іх большасць (65) — у сельскай мясцовасці. Маланаселеныя вёскі забяспечваюць таварамі толькі магазіны райпо, 8 з якіх — «на колах». Аўтамагазіны абслугоўваюць звыш 20 вёсак.

У мінулым годзе райспажыўтаварыствам прададзена насельніцтву тавараў больш чым на 56 млрд рублёў, за 5 месяцаў бягучага — ужо на 27,8 мільярда. Па рэалізацыі тавараў на душу насельніцтва райпо займае 4 месца ў вобласці. Тэмп росту тавараабароту склаў летась 112,8%, сёлета — 122,9%.

У апошнія гады знешні выгляд гандлёвых прадпрыемстваў, насычанасць таварамі і культура гандлю істотна палепшыліся. За мінулую пяцігодку ў гандаль інвеставана 9 млрд рублёў, у тым ліку летась — 2,3 млрд (175,3% да папярэдняга года).

Адкрыта 17 новых гандлёвых прадпрыемстваў, рэканструявана і мадэрнізавана 15. Па наказах выбаршчыкаў, дадзеных свайму дэпутату І. Ф. Козел, у Валынцах адкрыты магазін «Родны кут». Прыемныя змены навідавоку ў гандлёвых залах. Тут устаноўлена сучаснае халадзільнае і вагавымяральнае абсталяванне, электронныя вагі, камп’ютарныя сеткі. Больш чым у 60 магазінах ёсць плацёжныя банкаўскія тэрміналы.

Актыўна прыжываюцца папулярныя сярод пакупнікоў формы работы. У мінулым годзе праведзена 307 выстаў-продажаў, 56 кірмашоў са зніжэннем гандлёвых надбавак. Усё большае распаўсюджанне атрымлівае рэалізацыя тавараў у крэдыт. Летась такіх паслуг аказана больш чым на 2,5 мільярда рублёў.

Нарыхтоўкі — важны напрамак дзейнасці

Нарыхтоўчая дзейнасць спажыўкааперацыі служыць не толькі крыніцай таварных і сыравінных рэсурсаў, але і выконвае такую важную сацыяльную функцыю, як павелічэнне даходаў насельніцтва. Гэта асабліва важна сёння, калі ва ўмовах вітка інфляцыі любы дадатковы заробак мае немалое значэнне. Пытанні развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян знаходзяцца на пастаянным кантролі ў дэпутатаў. Яны разглядаюцца на пасяджэннях прэзідыума раённага Савета і сесіях сельскіх Саветаў. Зацверджаны Палажэнні аб прэміраванні малаказборшчыкаў за лепшыя вынікі закупу малака ад насельніцтва. Прадугледжана таксама заахвочванне старшынь сельскіх Саветаў і малаказдатчыкаў. Распрацаваны ўмовы конкурсу на лепшую арганізацыю закупу сельгаспрадукцыі цераз сельскія Саветы і конкурсу на лепшага здатчыка сельгаспрадукцыі і сыравіны. Пастановай прэзідыума зацверджаны заданні па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і прадукцыі раслінаводства на 2011 год. Заслуханы справаздачы старшынь сельскіх Саветаў аб арганізацыі закупу сельгаспрадукцыі ў насельніцтва і развіцці асабістых падсобных гаспадарак. На сесіях сельскіх Саветаў зацверджаны праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падвор’яў. На базе Асвейскага сельскага Савета праведзена вучоба па пытаннях арганізацыі закупу лішкаў сельгаспрадукцыі, а ў Валынцах прайшоў семінар па развіццю асабістых гаспадарак.

Для вядзення нарыхтоўчай дзейнасці ў райпо маюцца неабходныя памяшканні і абсталяванне. Гэта гароднінасховішча, нарыхтоўчыя пункты, халадзільныя камеры, склады. Задзейнічана сетка гандлёвых прадпрыемстваў — нарыхтоўкамі займаюцца 71 магазін і 8 аўтамагазінаў. Каардынуе работу аддзел нарыхтовак. Нарыхтоўчы абарот за 5 месяцаў года склаў 1376 млн рублёў — забяспечаны тэмп росту да ўзроўню папярэдняга года на 141,6%. Райспажыўтаварыствам таксама прынята праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак і распрацаваны ўмовы конкурсу на лепшага зборшчыка і здатчыка лішкаў сельгаспрадукцыі. Прынята рашэнне аб выдзяленні пераможцам крэдытаў на льготных умовах.

Укараняюцца новыя формы работы з насельніцтвам і заключаюцца дагаворы на вырошчванне канкрэтных відаў прадукцыі. Такіх сёння 88, больш за ўсіх — у Дзёрнавіцкім і Шайцераўскім сельсаветах. Прадпрыемствы райпо закупляюць у насельніцтва цялят з наступнай перадачай іх сельгаспрадпрыемствам для дарошчвання згодна дагавораў кантрактацыі. Такім чынам, сёлета закуплена 95 галоў маладняку.

Асабістыя гаспадаркі забяспечваюцца насеннем бульбы, гародніны, гербіцыдамі, мінеральнымі ўгнаеннямі, інвентаром, камбікармамі. Шырока выкарыстоўваюцца для гэтага кірмашы — сёлета іх праведзена 17. На базе магазінаў «Валынчанка» ў в. Валынцы і «Прадукты» ў г. п. Асвея дзейнічаюць Цэнтры падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак.

Выгадна і дзяржаве, і гаспадару

Удзельнікі работы прэзідыума пабывалі ў Цэнтры падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак у Валынецкім магазіне і былі ўражаны спектрам аказваемых паслуг. Вяскоўцы могуць здаваць сюды гародніну, макулатуру, шклобой, поліэтылен, лектэхсыравіну, многае іншае. Больш таго, нарыхтоўшчык па графіку сам наведвае навакольныя вёскі і збірае другасную сыравіну. Узамен людзі атрымліваюць усё, што можа спатрэбіцца ў гаспадарцы ад насення да будматэрыялаў. Госці заўважылі, што ў Цэнтры ёсць нават дэфіцытны недарагі цэмент.

З адабрэннем успрынялі дэпутаты і арганізацыю работы з падсобнымі гаспадаркамі ў мясцовым сельскім Савеце і ААТ «Прудзінкі». Старшыня Савета Н. П. Ліпоўская расказала, што сярод 927 домаўладанняў сельсавета асабістую гаспадарку вядуць 735. Сельсаветчыкі абыйшлі ўсе падвор’і, паставілі на ўлік кожную галаву жывёлы, пралічылі аддачу, заключылі дагаворы на здачу прадукцыі. Кантракты тут узаемавыгадныя: бу-дзе здаваць гаспадар дзяржаве малако, мяса, гародніну, іншую прадукцыю — атрымае падтрымку з боку сельгаспрадпрыемства. А яна істотная. Старшыня ААТ «Прудзінкі» В. А. Краснік паведаміў, што ўсе прыватныя ўчасткі зямлі ўзяты ў адзіны севазварот. Такім чынам вырошчваюцца не толькі зерневыя, але і бульба. Аплата за догляд сімвалічная як з працуючых, так і пенсіянераў. У севазварот уключаны і надзелы работнікаў Валынецкага ПМС, іншых сфер. Прыватныя гаспадаркі забяспечваюцца маладняком жывёлы. А маладым сем’ям, што застаюцца ў сельгаспрадпрыемстве, могуць і карову падарыць. Прыватным гаспадарам выдзяляюцца кармы, тэхніка, арганізаваны збор малака індывідуальным прадпрымальнікам, аказваецца любая іншая дапамога, у якой маюць патрэбу. У выніку ўсе задаволены: сяляне атрымліваюць нядрэнны даход, а гаспадарка не толькі закупляе жывёлу, але і можа быць упэўнена, што работнікі не стануць губляць час на свае надзелы ў час пасяўной ці ўборкі.

Плён дае сумесная праца

Аб выгадзе прыватнай падсобнай гаспадаркі, калі яна вядзецца з дапамогай сельскага Савета, мясцовага сельгаспрадпрыемства і райспажыўтаварыства, гавораць і канкрэтныя прыклады, з якімі пазнаёміліся ўдзельнікі работы прэзідыума. Яны наведалі падвор’е Віктара і Фаіны Манько ў вёсцы Каханавічы. Дом патанае ў кветках і зеляніне, побач дагледжаны агарод, на двары — свой трактарок. Адразу бачна, што жывуць тут працавітыя людзі. Сапраўды, Віктар Васільевіч і Фаіна Канстанцінаўна ўсе 30 гадоў, што жывуць разам, трымаюць вялікую хатнюю гаспадарку. Тут дзве каровы, парсюкі, свінаматкі з парасятамі, з паўсотні птушкі. Ёсць 3 гектары зямлі, сенакос, пасадкі гародніны. Гаспадар працаваў механізатарам, затым па стану здароўя перайшоў у Белдзяржстрах, гаспадыня была загадчыкам саўгаснай жывёлагадоўлі, цяпер занята ў бухгалтэрыі. Незалежна ад месца работы, заўсёды атрымліваюць дапамогу з боку КУВСП «Каханавічы»: нядорага купляюць зерне, кармы, выпісваюць тэхніку. Менавіта сельгаспрадпрыемства прадало ім дзвюх кароў. Арганізаваны закуп прадукцыі — гаспадары здаюць дзяржаве па 12 тон малака, рэалізуюць іншыя лішкі прадукцыі падсобнай вытворчасці. У выніку толькі малако дае ў месяц каля 1,2 мільёна рублёў заробку. Як адзначылі Віктар і Фаіна Манько, за кошт падсобнай гаспадаркі яны вывучылі дзвюх дачок.

Абмяркоўваючы вынікі работы з падсобнымі гаспадаркамі ў Каханавіцкім сельскім Савеце, дэпутаты падкрэслілі, што яна набывае ўсё большае значэнне ў павышэнні даходаў насельніцтва. Старшыня Савета В. Я. Ярмоленка расказаў аб дзяржаўным маніторынгу, які будзе праводзіцца на 45 падвор’ях вёскі Чыстаполле. Увага, што надаецца развіццю асабістых падсобных гаспадарак, сведчыць аб павышэнні іх ролі ў забеспячэнні харчовай бяспекі дзяржавы.

Вызначаючы напрамкі далейшага развіцця гандлю і нарыхтовак, дэпутаты гаварылі аб неабходнасці больш актыўна працаваць з насельніцтвам, задзейнічаць усе гандлёвыя пункты, удасканальваць парадак дапамогі прыватным гаспадарам, шырока выкарыстоўваць Цэнтры кааператыўных участкаў, у сезон павялічваць штат нарыхтоўшчыкаў, эфектыўней прымяняць меры матэрыяльнага стымулявання.

А. Я. Ацясаў падкрэсліў, што вельмі важна ўмацоўваць супрацоў-ніцтва сельскіх Саветаў, мясцовых гаспадарак, райспажыўтаварыства ў арганізацыі работы гандлю і нарыхтовак, дапамогі асабістым падсобным гаспадаркам. Гэта работа накіравана на важнейшы вынік, які і з’яўляецца мэтай дэпутацкай дзейнасці, — павышэне дабрабыту і якасці жыцця людзей.

Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ.

15/07/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *