Да жніва гатовы

Жизнь сельских Советов

Як паведаміў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама П. А. Арлоўскі, на палі гатовы выйсці 126 камбайнаў.

Да пачатку ўборачнай кампаніі ў раёне набыты 27 новых КЗС-12. 18-10. Камбайнавы парк абноўлены на 70%, машынна-трактарны — больш чым напалову.

Набытая тэхніка — беларускай вытворчасці. Яна даўно ўжо добра зарэкамендавала сябе і па якасцях не адрозніваецца ад імпартнай. Такую тэхніку выкарыстоўваюць не першы год — яе працаўнікі паспелі «вывучыць», а значыць, цяжкасцей з эксплуатацыяй і рамонтам не ўзнікае. Тым больш, што запчасткамі і майстрамі гатовы дапамагчы Верхнядзвінскі райаграсервіс.

Зернесушыльныя гаспадаркі гатовы прыняць зерне і зберагчы яго. Яшчэ тры сушылкі будуюцца ў СП «Дрысенскі», «СВК «Вужыца» і СП «Лявонішана». Іх плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў гэтым сезоне.

Ксенія ЯРАШЭВІЧ.

23/07/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *