Будуць новыя перамогі

Молодёжная страница "Ветразь"

Наш зямляк Яўген Лук’яненка — член нацыянальнай паралімпійскай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках і біятлону ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету па гэтых відах спорту, які праходзіў у расійскім Ханты-Мансійску.

У індывідуальнай гонцы на трасе ў 15 кіламетраў Яўген заняў шостае месца. Добры вынік сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў. Але юнак не вельмі задаволены. Гаворыць, што мог выступіць лепш, быў у спрыяльнай фізічнай форме, але не хапіла часу на адаптацыю. Па кліматычных умовах Ханты-Мансійск прыроўнены да гарадоў, якія знаходзяцца ў 600 метрах над узроўнем мора. Там вельмі разрэжанае паветра.

Упэўнены, што ўсе перамогі ў яго наперадзе. Гэта моцны духам і настойлівы чалавек, які не здаецца выпрабаванням лёсу. Цяпер юнак адпачывае ў бацькоў у Боркавічах. Праводзіць час актыўна, каб падтрымліваць спартыўную форму. У чэрвені пачнуцца трэніроўкі і падрыхтоўка да новых спаборніцтваў.

-Я вельмі ўдзячны землякам за падтрымку, — гаворыць Яўген. — За дапамогу, якую аказваюць працоўныя калектывы і адміністрацыя раёна. Вельмі дзякую намесніку старшыні райвыканкама У. Я. Якаўлеву, начальніку аддзела па фізкультуры, спорту і турызму В. А. Багушэвічу, начальніку ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне І. Г. Бальшому і яго намесніку Е. Ю. Арцімовіч. Асаблівыя словы падзякі і прызнання хачу выказаць калектыву ААТ «Інвет», асабіста дырэктару С. М. Грамадка, інструктару-метадысту па спартыўнай рабоце М. У. Вярыга. Я зараз добра экіпіраваны, маю лыжы сусветна вядомай спартыўнай фірмы «Саламон». Спадзяюся, што парадую землякоў дастойнымі выступленнямі.

18/05/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *