Усе беды ад п’янства

Жизнь сельских Советов

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне «Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананню дзяржаўнай Праграмы нацыянальнага дзеяння па папярэджанню і пераадоленню п’янства і алкагалізму на 2006-2010 гады ў Верхнядзвінскім раёне».

У інфармацыі, якую прадставілі в. а. начальніка РАУС І. У. Маслякоў, галоўны ўрач ЦРБ В. У. Галяковіч, адказны сакратар камісіі па справах непаўналетніх Т. В. Сявалкіна, намеснік дырэктара Боркавіцкага ДПЛ І. Я. Конан, прыведзены факты згубнага ўздзеяння алкаголю на жыццё грамадства. Самыя цяжкія злачынствы супраць асобы ўчыняюцца ў стане ап’янення, прага выпіць падштурхоўвае на крадзяжы, з-за гарэлкі рушацца сем’і і застаюцца сіротамі дзеці. У прыёмны пакой бальніцы за год паступае амаль 400 чалавек у стане алкагольнага ап’янення, з якіх 68 — з траўмамі.

На пасяджэнні падрабязна абмеркаваны меры барацьбы з сацыяльным злом, перад адказнымі службамі пастаўлены канкрэтныя задачы ў рабоце. Удзел у пасяджэнні прынялі начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама А. Ц. Найдзенка і намеснік пракурора вобласці А. В. Сідаровіч.

С. АЛЯКСАНДРАВА.

06/11/2010 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *