Усе яны — інветаўцы

Жизнь сельских Советов

Два восеньскія святы — Дзень пажылых людзей і Дзень маці на ААТ «Інвет» пазначаны і матэрыяльнай дапамогай, і цікавым мерапрыемствам для душы.

Гэта датычыцца як ветэранаў прадпрыемства, жанчын-маці, так і ўсяго калектыву. Бо яны — заўсёды інветаўцы. Як паведаміў старшыня прафкама У. М. Жарнасек, усім выдзелена матэрыяльная дапамога на закупку гародніны і бульбы. 203 ветэранам ААТ «Інвет», якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, накіравана ў цэлым 10 150 000 рублёў. Дапамогу ў дзве базавыя велічыні (па 70 тысяч рублёў) атрымалі працуючыя інветаўцы.

А жанчын прадпрыемства і іх сем’і нядаўна запрасілі ў мясцовы Дом культуры на канцэрт вядомага беларускага спевака і аўтара песень Дзмітрыя Смольскага з групай «Талент» — у якасці падарунка да Дня маці. Канцэртная праграма была складзена з цудоўных, душэўных песень пра каханне, вернасць і прыгажосць нашых жанчын — маці і працаўніц.

Л. ФЁДАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *