Клад знайшоў пагранічнік

Жизнь сельских Советов

У Верхнядзвінску пры пракладцы газаправода ля касцёла быў знойдзены клад старажытных манет.

Дзіўна, але факт: скураны мяшэчак з манетамі праляжаў на віду ў прахожых некалькі дзён. Праўда, быў паўзасыпаны зямлёй з вырытай траншэі. Відаць, спатрэбіліся пільныя вочы маладога пагранічніка, каб знайсці клад.

Радавы Павел Горбач праходзіць тэрміновую службу ў аддзеле пагранічнай службы «Верхнядзвінск» і быў адкамандзіраваны ў горад па справах. Праходзячы ля траншэі, заўважыў кусок скуры, пацягнуў яе і аслупянеў: з спарахнелага мяшэчка, які разваліўся ў руках, пасыпаліся манеты. Іх было 392. Побач у зямлі знайшлі яшчэ 11. Належаць манеты да часоў Вялікага Княжаства Літоўскага, наміналам — паўгроша.

Клад перадалі ў аддзел унутраных спраў райвыканкама. Далей будзе вызначацца яго нумізматычная каштоўнасць. Спадзяёмся, што нешта з гэтых манет трапіць у раённы музей.

14/10/2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *