Дзень дэпутата

Жизнь сельских Советов

У раённым Савеце прайшоў Дзень дэпутата.

На парадак дня было вынесена пытанне «Аб узаемадзеянні дэпутацкага корпуса і зацікаўленых службаў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях».

Аб мерах, якія прымаюцца на ўсіх узроўнях у раёне, праблемах і задачах, патрабуючых неадкладнага вырашэння, расказала ў сваім выступленні намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Т. В. Сявалкіна.

Галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Т. М. Максуль акцэнтавала ўвагу дэпутатаў на неабходнасці больш частага і змястоўнага правядзення справаздач перад выбаршчыкамі.

Ужо 15 кастрычніка дэпутаты райсавета ў сваіх акругах азнаёмяць жыхароў раёна з вынікамі работы Савета і яго органаў за перыяд з мая па верасень бягучага года, адкажуць на ўсе пытанні.

14/10/2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *