Адзвінелі «Дажынкі» у Расонах

Жизнь сельских Советов

 

Вялікая дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна прыняла ўдзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2010» у Расонах. Гэты раённы цэнтр змяніўся кардынальна — на добраўпарадкаванне, рамонт,рэстаўрацыю, узвядзенне новых аб’ектаў,заканчэнне доўгабуду, набыццё новай сельскагаспадарчай тэхнікі для гаспадарак раёна было выдаткавана больш за восем мільярдаў рублёў. Як адзначыў старшыня аблвыканкама А.М.Косінец, і далей, каб падтрымаць гэты невялікі раён,дапамогу яму акажуць і суседнія раёны, у тым ліку і па пашырэнню ворных зямель.

 

Да пачатку урачыстасцей А.М.Косінец пабываў у Расонскай СШ імя П.М.Машэрава, зрабіў агляд сельскагаспадарчай тэхнікі,удзельнічаў у адкрыцці ФАКа,дзе ў снежні-студзені пачне работу 25-мятровы басейн.Потым разам са старшынёй Расонскага райвыканкама А. М. Шубскім перарэзаў стужку на адкрыцці Дома культуры.Усклаў вянок да мемарыяльнага комплексу,праглядзеў выставы «Горада майстроў», дзе дэманстравалі сваё майстэрства і верхнядзвінцы — аматарскае аб’яднанне «Гаспадынька» Бігосаўскага СДК, што частавала гасцей смачнымі стравамі беларускай кухні, і Верхнядзвінскі Дом рамёстваў са сваёй выставай вырабаў з цэглы,саломкі ,нітак. Прывезлі сваю прадукцыю і галоўныя прадпрыемствы раёна -масласырзавод, ААТ»Інвет»,хлебзавод, РАЙПА.І ўсё было ўпрыгожана рознакаляровымі кветкамі,фарбамі,бліскучымі назвамі, з народным гумарам. Гандлявала бялізнай з лёну ААТ «Верус», дэманстраваў фільмы і друкаваныя праспекты аб нашым раёне адзел па фізкультуры,спорту і турызму райвыканкама. Куток пад назвай «Верхнядзвінскі раён» падчас свята быў адным з прыгажэйшых, таксама як і сама дэлегацыя — ў нас была пэўная атрыбутыка раёна: каляровыя бэйджыкі і маленькія флажкі з выявай сцяга і герба Верхнядзвінска, шарфікі таго ж колеру і вялікія сцягі ў сцяганосцаў. Пасля урачыстай часткі з узнагародамі пераможцаў адбыўся вялікі канцэрт з удзелам лепшых самадзейных калектываў вобласці і сталічных зорак — Мікалая Скорыкава, Іны Афанасьевай, ансамбля «Бяседа».

В. САЛАЎЁЎ. Фота аўтара.

14/10/2010 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *