Восень прыспешвае

Экологическая страница "Крынічка"

Сельгаспрадпрыемства «Каханавічы» завяршыла ўборку льну. Спрыяла гэтаму правільная арганізацыя працы, добрае надвор’е і дапамога шэфаў. Дзякуючы актыўнай працы гараджан і старанню механізатараў у пятніцу ўборка даўгунцу завершана, — гаворыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Пётр Паўлавіч Лубачкін. Да 150 чалавек працавала на полі. Толькі з Наваполацка кожны дзень прыязджала 80 работнікаў. Ды і раённыя арганізацыі: хлебазавод, бальніца, ПМС, лясгас, лясніцтвы, ветстанцыя, племстанцыя, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — выдзялялі людзей. Добра працавалі на прэсах У. Л. Дуброўскі, А. П. Сівоха, А. Ф. Латышаў, Ю. А. Чарвінскі, на ўспучванні льнотрасты — В. Л. Андрушонак і В. С. Літвінаў.

Дажджы на мінулым тыдні выбілі з графіка восеньскіх работ, — адзначае Пётр Паўлавіч. — Да 1 кастрычніка сяўба азімых павінна быць завершана. У гэтым годзе пад яе адведзена плошча ў 1500 гектараў. Засеялі толькі 260. Не хапае не толькі надвор’я, але і паліва, каб развярнуцца ў поўную моц. З шасці пасяўных агрэгатаў працуюць толькі тры. На «Лемкане» — І. М. Сушчэвіч, Д. М. Савасцьянаў, на АПП — 6 В. Г. Капляр. Насенне грузіць В. М. Барысёнак, падвозіць Я. В. Літвінаў. У прадпрыемстве не прывыклі спадзявацца на прыроду. Пад адкрытым небам працуем, — смяецца Пётр Паўлавіч, — застаецца толькі старацца.

Л. ЗАЙЦАВА.

16/09/2010 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *