Свята вескi запомнiцца

Жизнь сельских Советов

У апошнюю нядзелю лета ў в. Шатрова Сар’янскага сельсавета адбылося свята вёскі. Пачалося яно ў Шатроўскай базавай школе, куды былі запрошаны мясцовыя жыхары. Ветэраны ўспомнілі гісторыю паселішча, свае школьныя гады, пазнаёміліся з работамі сённяшніх навучэнцаў.

Вядучая свята загадчык бібліятэкі Л. А. Казачонак выказала словы падзякі кожнаму жыхару вёскі за працу. Сакратар Сар’янскага сельвыканкама О. П. Мандрык павіншавала юбіляраў з сярэбранымі, залатымі і рубінавымі вяселлямі і ўручыла спецыяльныя пасведчанні. Загадчык клуба Е. Аніськовіч разам з самадзейнымі артыстамі падрыхтавала нумары мастацкай самадзейнасці. Кожная вуліца хвалілася выставамі кветак, гародніны і садавіны, вырабамі народнай творчасці, беларускімі стравамі.

А лепшыя гаспадары дамоў атрымалі падарункі за чысціню, парадак і прыгажосць, створаныя на сваіх участках. Такіх у Шатрове нямала — любяць людзі сваю вёску і стараюцца, каб яна была лепшай у свеце.

Дзень вёскі запомніўся і спадабаўся — дзякуем арганізатарам свята за іх працу і спадзяёмся, што наша вёска будзе жыць і прыгажэць.

Жыхары вёскі Шатрова Сар’янскага сельсавета.

11/09/2010 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *