Iдзе «другi хлеб»

Жизнь сельских Советов

 

Адной з галоўных задач, акрамя ўборкі кукурузы і сяўбы азімых, у СП «Лявонішана» з’яўляецца ўборка бульбы. Гаспадарка славіцца вырошчваннем элітных гатункаў «другога хлеба».

-Сёлета пад бульбу адведзена 100 гектараў, — расказвае загадчык Дзёрнавіцкага адзялення Галіна Аляксееўна Цішаловіч. — З чатырох пасаджаных гатункаў пераважае «Скарб», ёсць таксама «Брыз» (8 гектараў), «Рэд Скарлет» (4 гектары) і 2 гектары «Журавінкі». І хаця ўборку мы толькі пачалі, адолелі 12,3 гектара, ураджайнасць склала 311 цэнтнераў. Пачалі са «Скарба», аднак і іншыя гатункі дадуць добры ўраджай. Так, напрыклад, ураджайнасць «Рэд Скарлет» будзе больш за 200 цэнтнераў. Такія паказчыкі атрымалі дзякуючы захаванню неабходных тэхналагічных патрабаванняў — своечасова ўнеслі ўгнаенні, правялі хімпраполку.

Канешне, з-за летняй спякоты ёсць адхіленні ў развіцці клубняў — ужо зараз на іх з’явіліся парасткі, сустракаюцца клубні своеасаблівай формы. Зараз убіраем бульбу на пясчаных глебах, потым пяройдзем на гліністыя. Сваімі сіламі ўбраць такую вялікую плошчу гаспадарка не зможа. Нам дапамагаюць вучні Дзёрнавіцкай базавай школы.

 

Вучаніцы Дзёрнавіцкай СШ К. Савіцкая, Е. Рубін, В. Алтухова

 

А. Бардок і С. Ушакоў

 

Звеннявы А. Асмалоўскі  

На камбайне з уборкай бульбы спраўляюцца Алег Асмалоўскі, Сяргей Ушакоў і Анна Бардок, а на адвозцы задзейнічаны Уладзімір Падгарэўскі і Мікалай Ламінскі.

Выкапаная бульба адвозіцца ў бульбасховішча, дзе ідзе яе сартыроўка. Для гэтай работы гаспадарка запрасіла пенсіянераў, прыехалі дапамагаць жыхары Наваполацка. Па фракцыі бульба ў асноўным сярэдняя і вялікая. Бульбасховішча падрыхтавана да прыёму новага ўраджаю — зроблены касметычны рамонт, праведзена дэзінфекцыя памяшканняў, падрыхтаваны кантэйнеры. Усяго тут можа ўтрымліваца 1000 тон бульбы.

Анна ЗІМАЦКАЯ.

Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

11/09/2010 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *