Традыцыйныя ўрачыстасці адбыліся ў Росіцы

Актуально Духовность

Традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча прайшлі ў Росіцкім касцёле Святой Тройцы. Удзел у іх прымаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.


Звяртаючыся да вернікаў, іерарх заўважыў, што трагічныя падзеі, якія здарыліся ў Росіцы ў лютым 1943 года, — вынік непрыняцця веры, адмовы ад вучэння Хрыста, Яго запавету любові. Вера — фундамент, на якім павінна быць пабудавана наша жыццё. Біскуп звярнуў увагу на сенняшнія рэаліі, якія могуць быць яшчэ больш небяспечнымі, калі чалавек выкарыстае тэхналогіі супраць Божых законаў, і заклікаў людзей да мудрасці і ўмацавання веры.

Удзел ва ўрачыстасцях прынялі духоўныя асобы і вернікі з розных куткоў Беларусі. Па традыцыі сюды прыйшлі пешыя пілігрымкі.

Вернікі прайшлі Крыжовы шлях да месца пакутніцкай смерці росіцкіх мучанікаў, дзе маліліся за душы памерлых і мір на зямлі, ушанавалі Крыж і паставілі знічкі ў памяць аб ахвярах Росіцкай трагедыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *