Свята «Зерне жыцця» адбылося ў аграгарадку Шайцерава

Актуально Наш край

Першае раённае свята хлеба «Зерне жыцця» адбылося ў аграгарадку Шайцерава. Урачыстасць у гонар хлеба — сімвала міру і дабрабыту беларусаў — сабрала гасцей у гэту жніўную пару ў гаспадарцы раёна, дзе з году ў год атрымліваюць самы высокі ўраджай збожжа.


Удзел у свяце прынялі старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Віталь Лаўрынаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел. Іх сардэчна віталі гаспадары — кіраўнік ААТ «Шайцерава» Міхаіл Гумнянкоў, старшыня сельскага Савета дэпутатаў Алена Станкевіч, мясцовыя жыхары.
Віталь Лаўрынаў падзякаваў хлебаробам за хлеб і пажадаў плённай працы і добрага ўраджаю ў бягучым годзе.

Традыцыйна на свяце ўшаноўвалі ветэранаў працы, шматдзетныя сем’і, доўгажыхароў, сямейных юбіляраў, пераможцаў раённых конкурсаў. Словам, тых, хто сваёй нястомнай працай і добрымі справамі робіць жыццё аграгарадка яркім і насычаным! Ім уручаны падарункі, а ганаровым гасцям — караваі.

Каля Шайцераўскага СДК разгарнулася імправізаваная сцэна. Жыхароў і гасцей сустракалі святочны гандаль, выставы народных майстроў і мясцовых умельцаў, майстар-класы, самабытныя падворкі, якія прадстаўлялі жыхары аграгарадка, са смачнымі пачастункамі і дэгустацыямі. А для самых маленькіх жыхароў былі арганізаваны захапляльныя атракцыёны.

Навінка першага фестывалю хлеба — прэзентацыя злакавых вянкоў “Красуні палеткаў”. Апладысментамі сустракалі ўдзельнікі свята шайцераўскіх красунь!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *