Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

Актуально Духовность

У суботу, 14 лютага 2026 года, у санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы Верхнядзвінскага раёна адбудуцца зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
У лютым 1943 года святары Юрый і Антоній прынялі мучаніцкую смерць разам з парафіянамі.
Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у Росіцкім касёле Святой Троіцы адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.
Праграма:

12.00 – адарацыя, споведзь;

13.00 – святая Імша;

14.00 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцей.

✔️Увага! Вёска Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *