З Днём народнага адзінства!

Актуально

Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства – святам, якое стала сапраўдным сімвалам патрыятызму і павагі да гераічнай гісторыі краіны!
Больш за восем дзя-сяткаў гадоў таму менавіта адзінства і згуртаванасць дапамаглі нашаму народу аднавіць цэласнасць беларускай дзяржавы. Ход часу даказаў: толькі так, а не інакш можна пераадолець любыя перашкоды і нягоды. І сёння гэты пасыл павінен стаць галоўным для кожнага з нас! Мы працуем на карысць роднага краю і абараняем яго, захоўваем нашу ўнікальную прыродную спадчыну, слаўную гісторыю і багатую культуру, ганарымся ратнымі подзвігамі продкаў і дасягненнямі сучаснікаў, дапамагаем тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Мы жывем у шматнацыянальнай і шматканфесійнай краіне, але ў нас агульны гістарычны лёс і агульная мірная, шчаслівая будучыня ў моцнай і квітнеючай Беларусі! Упэўнены, што ра-зам мы захаваем дасягненні і даб’емся новых поспехаў!
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, міра, дабрабыту вам і вашым сем’ям! Са святам! З Днём народнага адзінства!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *