Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, імкнення да міру і добрасуседства, мужнасці і гераізму беларускага народа ў барацьбе з захопнікамі, пераемнасці лепшых нацыянальных традыцый.
Галоўнае свята нашай дзяржаўнасці нездарма адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свабода Айчыны заваявана ў смяротнай барацьбе з ворагам: беларусы мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, нястомна працавалі ў тыле ворага. Перамога здабыта цаной жыцця кожнага трэцяга жыхара рэспублікі, а ў нашым раёне – кожнага другога. Нізка кланяемся ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі, ушаноўваем памяць гераічнага пакалення, якое адстаяла мір на нашай зямлі.
Мы ганарымся, што жывем у дзяржаве, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць гэтаму сяброўству.
Народ, які дарагой цаной адстаяў мір і свабоду, найбольш за ўсё цэніць гэтыя заваёвы і ўмацоўвае незалежнасць самаадданай працай. Намаганні дзяржавы накіраваны на паляпшэнне дабрабыту людзей, іх абароненасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Сардэчна дзякуем усім, хто сваёй працай умацоўвае і праслаўляе родную Беларусь. Свята Незалежнасці напаўняе нас аптымізмам і жаданнем і далей імкнуцца да росквіту Радзімы.
Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.