«Расіца»: у нас цікава і смачна!

Культура

У апошні дзень Каляд на Вадохрышча удзельнікі народнага калектыва нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Расіца» сабраліся на тэатралізаванае свята «Гуляй на Святкі, гуляй Калядкі». Удзельніцы падрыхтавалі традыцыйныя святочныя стравы, якія нашы продкі ставілі на калядны стол. Па-першае, калядная куцця, бульба, каўбаса пальцам пханая, дранікі з мясам, поліўка з грыбамі, студзень і іншыя стравы. Аматары беларускай культуры прынялі ўдзел у калядных гульнях і конкурсах. На калядным стале, як прынята здаўна, стаяла свечка, а пад абрусам ляжала свежае сена. Пасля забаў удзельнікі пакаштавалі святочныя стравы і паспявалі калядныя песні.


Запрашаем далучыцца да народнага калектыва «Расіца»: у нас цікава і смачна!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *