Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

Духовность Общество

1 і 2 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.


Урачыстасці распачнуцца вечарам у пятніцу, 1 жніўня:
у 18 гадзін адбудзецца святая Імша для пілігрымаў.
У 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам,
у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва, у 22 гадзіны – духоўная канферэнцыя.
Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша.
У 2 гадзіны ночы – працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа, у 3 гадзіны – Росіцкі крыжовы шлях.
2 жніўня ў 7.30 – Літургія ўсходняга абраду.
10.00 – Святая Імша.
У сувязі з правядзеннем 1 і 2 жніўня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў :
01.08.25 г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінск у 21 гадзіну.
02.08.25 г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага шляху.
‼️ Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *