На беразе Дзвіны абсталявана глядзельная пляцоўка

Актуально Дожинки

Нам пашчасціла жыць на беразе цудоўнай ракі – Заходняй Дзвіны – з яе маляўнічымі берагамі, пляжам, прыбярэжным паркам. Сюды ў спякотны дзень ідуць за жыватворнай прахалодай, схавацца ў цяньку магутных дрэў, панежыцца на гарачым пяску і адчуць няўлоўны брыз, палюбавацца прыгажосцю і спакойнай плынню вады. У любы час і пару года наша рака мае сваю непаўторную прыцягальнасць. 

IMG_5040 копия

Заходняя Дзвіна аб’ядноўвае тры краіны – Беларусь, Расію і Латвію. Нездарма на яе беразе праходзіць міжнародны фестываль “Дзвіна – Двина – Даугава”.
Яшчэ адно знакавае месца, звязанае з ракой, з’явіцца ў горадзе. На крутым беразе Дзвіны абсталявана глядзельная пляцоўка.
— Яна выканана па ўсіх тэхналагічных нормах і правілах, — расказвае намеснік старшыні райвыканкама С.П. Валковіч. – Заліта бетонная маналітная пліта і ўстаноўлены сваі. Гэта, у першую чаргу, зроблена для беспекі наведвальнікаў і каб зберагчы пабудову ад веснавой паводкі, размывання берага. Усталяваны элементы асвятлення. Плануецца зрабіць адкос у выглядзе мураванай грады. Але ўпор будзе зроблены на натуральную прыгажосць. Тут таксама будуць устаноўлены памятныя знакі. Адзін з іх – вялікі камень з таблічкай і надпісам, якарам.
Спадзяёмся, што глядзельная пляцоўка стане месцам, куды можна прыйсці палюбавацца ракой і велічнай прыродай, адпачыць ад паўсядзённых думак і клопатаў. Нездарма кажуць, што агонь, неба і вада зачароўваюць, і глядзець на іх можна бясконца.
Упэўнены, што новы аб’ект таксама стане мясцовай славутасцю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Фото Валерыя САЛАЎЁВА.



7 комментариев по теме “На беразе Дзвіны абсталявана глядзельная пляцоўка

  1. A што глядзець, каб на другой старонке сцэна была …

  2. По сравнению с миорской набережной наша — жалкое мелкое сооружение. Там хотя бы гулять можно по набережной. А какой в этой смысл?

  3. Бездарность автора и деньги на «ветер»!

  4. Лучше бы на эти деньги сделали хорошую пешеходную зону со скамейками и мусорницами вдоль Двины.Может тогда бы в нее меньше попадало бутылок,пакетов и прочей дряни.

  5. Пляцоўка, мяркуючы па ўсім, ужо палюбілася верхнедзвінцам, то і справа сустракаю ў Сеціве здымкі зробленыя з гэтага месца. Мясцічам проста трэба навучыцца любіць сваё, хай малое але дагледжанае і ўтульнае. Верхнядзвінск акультурваюць не за сродкі атрыманыя ад прыбытку высокага эканамічнага развіцця раёна, то бок гэта падарунак, шчаслівы выпадак для мястэчка, а тое, што падарылі, прыміце і ня папракайце гэтым. З планамі добраўпарадкавання прэса знаёміла задоўга да пачатку работ, над аб’ектамі працавалі кваліфікаваныя спецыялісты, якія дасягнулі свайго статусу і вагі ў грамадстве, а што да крытыкаў, то яны выглядаюць няўдачнікамі.

  6. Во-первых, никто ничего не дарил.Долгие годы средства, которые были нужны нам, тратились в городах где проходили крупные праздники.Как говорила Маргарет Тетчер-«Нет никаких государственных денег,есть деньги налогоплательщиков.Во-вторых, работу «квалификаваных спецыялистау»мы все видели когда влепили ящик посреди площади.Просто кроме знаний по специальности нужно еще пользоваться мозгами.В третьих, на вкус и цвет товарищей нет,площадка как площадка,на большее нужно и денег больше.

  7. Так ці інакш, Прогматик, вы жывяце не на бязлюдным востраве а ў дзяржаве з эканамічнымі, ваеннымі, сацыяльнымі і іншымі выдаткамі. Выбачайце, але я не веру, што Вы больш граматна распарадзіліся б сродкамі падаткаплацельшчыкаў. Не лічыце праробленае за падарунак, ні ў каго няма мэты Вас пераканаць, што б там Вам Маргарэт Тэтчар не казала.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *