Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

Духовность

5-6 жніўня ў Росіцкім касцёле Найсвяцейшай Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія.
Урачыстасці пачнуцца вечарам у пятніцу: у 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам, у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, у 22 гадзіны адбу-дзецца духоўная канферэнцыя, будзе магчымасць споведзі.
Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша.
У 2 гадзіны адбудзецца працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа, у 3 гадзіны – росіцкі Крыжовы шлях, 4.30 – Малітва праслаўлення.
У суботу, 6 жніўня, у 7.30 адбудзецца Літургія Усходняга абраду, у 10 гадзін пачнецца Святая Імша на заканчэнне ўрачыстасцяў.
У сувязі з правядзеннем 5-6 жніўня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх мучанікаў, будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў:
5.08.2022 г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінска ў 21 гадзіну;
6.08.2022 г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага шляху.
Увага! Для прыезду ў Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, неабходна мець пры сабе пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *