У Росіцкім касцёле Найсвяцейшай Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці

Духовность

6–7 жніўня ў Росіцкім касцёле Найсвяцейшай Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія.
Урачыстасці пачнуцца вечарам у пятніцу: у 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам, у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, у 22 гадзіны адбудзецца духоўная канферэнцыя, будзе магчымасць споведзі.
Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша.
У 2 гадзіны адбудзецца працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа.
У суботу, 7 жніўня, у 7.30 адбудзецца Літургія Усходняга абраду, у 10 гадзін пачнецца Святая Імша на заканчэнне ўрачыстасцяў.
У сувязі з правядзеннем 6-7 жніўня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх мучанікаў, будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў:
6.08.2021г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінска ў 21 гадзіну;
7.08.2021г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы ў 03.30.
У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізатары просяць усіх, хто прыбывае ў Росіцу, захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце.
Увага! Для прыезду ў Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, неабходна мець пры сабе пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *