Сяўба азімых вызначае лёс ўраджаю будучага года

Дожинки Экономика

Механізатарам Аляксандру Місніку і Пятру Беладзеду любая праца ў полі па плячы.

Сяўбу азімага рапсу ў ААТ «Бялькоўшчына» даверылі трактарысту-машыністу Пятру Беладзеду. На МТЗ-3022 у счэпцы з трохмятровай сеялкай яму ўдаецца «праходзіць» да 35 гектараў за дзень.
– Калі ўсё будзе добра – маю на ўвазе надвор’е, і тэхніка не падвядзе, – павінен справіцца за некалькі дзён. Працую з самага ранку: правяраю сеялку, рыхтую ўсё, каб быць у полі ўжо ў восем гадзін. І так да вечара.
У ААТ «Бялькоўшчына» азімы рапс зойме 290 гектараў. Па словах галоўнага агранома Івана Лобыра, культура прыбытковая, таму ёй удзяляецца асаблівая ўвага:
– У мінулым годзе засявалі 211 гектараў, у гэты раз павялічылі аб’ёмы. На рашэнне паўплывалі попыт і кошт. Гэта даволі «грашовая» культура, укладваючы ў яе, атрымліваеш аддачу. Па тэмпах ідзем добра. На ўчарашнюю раніцу пасеяна 60% плошчаў. Робім усё, каб своечасова адсеяцца – расліны максімальна павінны быць гатовыя да перазімоўкі.

Найперш граматна падрыхтавалі глебу. З гэтымі работамі справіліся Аляксандр Міснік, Пётр Беладзед і Юрый Друц з мехатрада масласырзавода. На 428 гектарах унёс гліфасаты Віктар Шумовіч, а Васіль Бохан запрасаваў 1573 тоны саломы.
Яшчэ адзін немалаважны фактар – насенне. Аддаём перавагу беларускаму гатунку «Вітаўт», які сеем не першы год.

Вадзіцель Уладзімір Цвяцінскі перавёз амаль дзве тысячы тон
зерневых і рапсу.

Работы па падрыхтоўцы глебы працягваюцца, бо наперадзе – 1000 гектараў азімых зерневых і зернебабовых культур. Іх трэба пасеяць Аляксандру Місніку, Пятру Беладзеду і Уладзіміру Амельчанку.
– Азімыя культуры, напэўна, самыя прыбытковыя. Стабільна даюць добрыя ўраджаі і вясной прыносяць менш клопатаў аграрыям, – разважае Іван Пятровіч. – У гэтым го-дзе, нягледзячы на ўмовы надвор’я – з-за засухі збожжа вырасла сціплым, сярэдняя ўраджайнасць склала 30 цэнтнераў з гектара. Таму спадзяемся на дастойны ўраджай.
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *