У Верхнядзвінску ўшанавалі лаўрэатаў раённай Дошкі гонару

Актуально Общество

На раённую Дошку гонару занесены: арганізацыі прамысловасці, гандлю і паслуг (сферы грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, фінансавай дзейнасці), малога і сярэдняга бізнесу ААТ «Інвет» (дырэктар Грамадка Сяргей Мікалаевіч); ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» (дырэктар Губанаў Васіль Іванавіч). Арганізацыі аграпрамысловага комплексу, аховы навакольнага асяроддзя і лясной гаспадаркі ААТ «Шайцерава» (дырэктар Гумнянкоў Міхаіл Пятровіч); ААТ «Баліны» (дырэктар Казура Вячаслаў Канстанцінавіч). Арганізацыі сацыяльнай сферы (установы адукацыі, культуры, спорту і турызму, медыцыны, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі) Установа «Рэдакцыя газеты «Дзвінская праўда» Верхнядзвінскага раёна» (галоўны рэдактар Пакульневіч Яніна Станіславаўна); дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Верхнядзвінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» (дырэктар Марозава Ала Барысаўна).

НІКАЛАЁНАК Валянціна Вячаславаўна, начальнік цэха па вытворчасці сыроў ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод».

ПАДОЛЬСКІ Дзмітрый Мікалаевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод».

ЮХНЕВІЧ Алена Уладзіміраўна, старшы майстар хлебабулачнага цэха Верхнядзвінскай вытворчасці філіяла Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам».

ШУДНЕЎ Мікалай Сяргеевіч, ляснічы Бігосаўскага лясніцтва ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас».

СКРЫПКА Юрый Аляксеевіч, трактарыст-машыніст КУПСГП «Дрысенскі».

КРАСНІК Васіль Аляксеевіч, дырэктар ААТ «Прудзінкі».

ВАРАНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, электрамеханік лінейных збудаванняў і абаненцкіх прылад лінейна-тэхнічнай групы Верхнядзвінскага ўчастка электрасувязі Полацкага ЗВЭС ВФ РУП «Белтэлекам».

НАЛІВАШКА Генадзь Генадзьевіч, майстар участка кацельных і цеплавых сетак Верхнядзвінскага ДРУВП ЖКГ.

РАЗЛОМ Дзмітрый Фёдаравіч, машыніст экскаватара філіяла Верхнядзвінскага ДРСУ №143.

ЯЗЕРСКАЯ Святлана Альфонсаўна, дырэктар спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Верхнядзвінская дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа».

ЯРАШЭВІЧ Мікалай Антонавіч, урач-педыятр (загадчык) педыятрычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца».

ПАРФЁНАВА Юлія Уладзіміраўна, старшыня Верхнядзвінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

ГРЫЦКЕВІЧ Аляксей Пятровіч, начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю «Бігосава-1» вайсковай часці 2034.

МАСКАЛЁВА Таццяна Міхайлаўна, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *