Урачыстасці ў Росіцы адбудуцца ў скарочаным фармаце

Духовность

У сувязі з пандэміяй каранавіруса запланаваныя на 31 ліпеня – 1 жніўня традыцыйныя ўрачыстасці па ўшанаванню благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы адбудуцца ў скарочаным фармаце.

Адмяняюцца ўсе пешыя і веласіпедныя пілігрымкі, а таксама начныя маленні. Фэст адбу-дзецца толькі 1 жніўня.
У Праграме набажэнстваў:
11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
11.30 – Ружанец;
12.00 – Святая Імша;
13.30 – працэсія на месца мучаніцтва, малітва і ўшанаванне Святога крыжа.
Арганізатары мерапрыемства нагадваюць аб неабходнасці захоўваць сацыяльную дыстанцыю і выкарыстоўваць маскі. Пажадана паспавядацца загадзя ў сваіх парафіях. У Росіцы будзе магчымасць споведзі на вуліцы.
* * *
У сувязі з правядзеннем урачыстасцей у Росіцы 1 жніўня будуць выдзелены дадатковыя аўтобусы па маршруту Верхнядзвінск – Росіца.
Адпраўленне з аўтастанцыі Верхнядзвінск у Росіцу – у 10 гадзін.
З Росіцы ў Верхнядзвінск – у 16 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *