Шайцераўскія жывёлаводы пашыраць асартымент мясной прадукцыі

Актуально Жизнь сельских Советов

Аб тым, што мінулы год для ААТ «Шайцерава» склаўся паспяхова, сведчыць высокая ўзнагарода – калектыў занесены на рэспубліканскую Дошку гонару.
Але на дасягнутым шайцераўцы не спыняюцца. Каб захаваць стабільнае развіццё і ў наступным годзе, трэба нямала пастарацца. Планы сур’ёзныя. Неабходна запусціць новае абсталяванне ў мяса-перапрацоўчым цэху свінакомплексу, увесці ў строй ферму для прывязнага ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў Жыгулях, павялічыць пасяўныя плошчы.
Сёлета верхнядзвінцы змогуць паспрабаваць новую прадукцыю мясаперапрацоўкі, бо за кошт новага абсталявання цэха шайцераўцы плануюць пашырыць асартымент. Акрамя вэнджанняў і свежай прадукцыі, з’явіцца вараная і ліверная. Гэта забяспечыць замкнёны цыкл працы свінакомплексу.
Каб апрацаваць дадатковыя плошчы зерневых, набыты энерганасычаны трактар МТЗ-3522, К-744, сеялка. Прадукцыйнасць і якасць уборкі дапаможа забяспечыць новы збожжаўборачны камбайн New Holland.
Шайцераўцы ведаюць, што сёння недастаткова пасеяць у аптымальныя тэрміны. Трэба дабівацца якасці выконваемых работ. Таму ў майстэрнях поўным ходам ідзе падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі. Механізатарамі асвоены рамонт вузлоў і агрэгатаў энерганасычанай тэхнікі, неабходныя для рамонту запчасткі знаходзяцца на складах. Ужо зараз на лінейцы гатоўнасці – пяць сеялак. Адрамантавана больш за палову кормаўборачных машын. Да 1 сакавіка ўся тэхніка будзе на лінейцы гатоўнасці.
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *