Верхнядзвінскі раён узнагароджаны за перамогу на «Дажынках-2019» у Браславе

Жизнь сельских Советов

У Браславе адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019», удзел у якім прыняла дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама І.І. Марковічам.
Удзельнікаў галоўнага сельска-гаспадарчага форуму Віцебшчы-ны прывітаў старшыня аблвыканкама М.М. Шарснёў, які расказаў аб асаблівасцях сёлетняга жніва, перспектывах развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці і ўручыў узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапсу, нарыхтоўцы кармоў.
Верхнядзвінскі раён заняў другое месца ў намінацыі «Сярод раёнаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур». Кіраўнік вобласці ўручыў старшыні райвыканкама І.І. Марковічу і першаму намесніку старшыні, начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама В.М. Шылаву Дыплом і грашовую прэмію.
Заслужаныя ўзнагароды атрымаў калектыў ААТ «Шайцерава» на чале з дырэктарам М.П. Гумнянковым, які заняў другое месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый І групы на ўборцы зерневых і зернебабовых.


У намінацыі сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных рулонных прэс-падборшчыках-упакоўшчыках, адзначаны трактарыст ААТ «Верх-нядзвінскі масласырзавод» Арцём Віктаравіч Цвяцінскі, які заняў першае месца.
За другое месца ў спаборніцтве сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельскагаспадарчых арганізацый ва ўзросце да 31 года ўзнагароджаны старшы камбайнер ААТ «Шайцерава» Мікалай Анатольевіч Кузьмічонак.
Адзначаны трактарысты-машыністы ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Уладзімір Аляк-сандравіч Перапечкін і УВП «Вужыца-Агра» Іван Сяргеевіч Сахонька, якія забяспечылі эфектыўную выпрацоўку на трактар «Кіравец» К-744Р4.
За дасягенне высокіх працоўных паказчыкаў механізатар ААТ «Бялькоўшчына» Уладзімір Уладзіміравіч Амельчанка ўзна-гароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Ганаровыя граматы і іншыя ўзнагароды за плённую працу на свяце атрымалі шэраг кіраўнікоў і працаўнікоў раёна.
Віншуем пераможцаў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *