Верхнядзвінскі механізатар заняў першае месца ў вобласці на нарыхтоўцы кармоў

Жизнь сельских Советов

Механізатар ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод” Арцём Цвяцінскі заняў першае месца ў вобласці сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных рулонных прэс-падборшчыках-упакоўшчыках.
Арцём Цвяцінскі працуе ў складзе мехатрада масласырзавода толькі з верасня мінулага года, і адразу – у лідарах. Яшчэ ў ліпені Арцём Віктаравіч на МТЗ-1523 з “Роланд” першым у вобласці нарыхтаваў у стрэтч-плёнку 2500 тон зялёнай масы. Віншуючы перадавіка, у раёне спадзяваліся, што яго праца, як і дасягненні іншых хлебаробаў рэгіёна, спаўна бу-дзе адзначана на “Дажынках”. Надзеі спраўдзіліся: падчас “Дажынак”, што адбудуцца заўтра ў Браславе, пераможца абласнога спаборніцтва Арцём Цвяцінскі будзе ўзнагароджаны Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй. Аднак, як гаворыць сам, матэрыяльная ўзнагарода для яго – не самае галоўнае. Быць першым у вобласці, знайсці прызнанне за добрасумленную працу – гэта вялікі гонар і пашана. А ганарыцца Арцёму Цвяцінскаму ёсць чым: на асабістым рахунку механізатара 5316,6 тоны нарыхтаваных травяных кармоў, а гэта – 8861 рулон!
Вопыту ў Арцёма Цвяцінскага, як і жадання працаваць, хапае: падчас вучобы па спецыяльнасці “тэхнік-механік” адкрыў неабходныя для кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай катэгорыі. Шэсць гадоў працаваў інжынерам у сельгаспрадпрыемстве. Восенню ў складзе мехатрада на МТЗ-3522 з “Лемкен” вёў ворыва, на МТЗ-1523 з “Амазон” уносіў угнаенні, затым прасаваў салому – давялося папрацаваць практычна ва ўсіх гаспадарках раёна. Пасля займаўся корманарыхтоўкай. Калі ёсць жаданне, любая работа ладзіцца.
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *