Верхнядзвінскі лётчык ушанаваны на Данбасе

Актуально Беларусь помнит!

Напрадвесні гэтага года «Дзвінская праўда» надрукавала матэрыял пра лётчыка-штурмавіка, нашага земляка Б.А. Яловіка (Яловіча) з вёскі Барздзілава, які здзейсніў таран у баі з гітлераўцамі на Данбасе. У артыкуле паведамлялася, што краязнавец-энтузіяст з горада Краматорска абяцае завяршыць пошук звестак пра месца гібелі героя, каб годна ўшанаваць яго памяць.

С. Кукочка прымацоўвае шыльдачку з імем Б. Яловіча.

І вось добрая навіна.
Сяргей Кукочка паведамляе: «На гэтым тыдні ў нашай «Краматорскай праўдзе» выйшаў мой артыкул пра Браніслава Яловіча. Сёння зранку (9 верасня 2019 г.) у сяле Прэлестнае, каля якога Браніслаў загінуў, адбыўся мітынг, падчас якога на брацкай магіле была ўрачыста адкрыта памятная шыльдачка з яго прозвішчам. Зараз ідзе падрыхтоўка да выдання чарговага тома «Кнігі Памяці», куды будзе ўключана інфармацыя пра Яловіча Б.А.».
Ад імя верхнядзвінцаў мы даслалі падзяку Сяргею Кукочку за ягоны клопат па годным ушанаванні памяці нашага земляка, які загінуў у змаганні з фашызмам, а таксама паабяцалі выслаць краязнаўцу адсканаваныя матэрыялы з «Дзвінскай праўды» як сведчанне дзелавога сяброўства ў пачэснай справе захавання гістарычнай памяці.
А. Бубала,
старшы навуковы супрацоўнік
Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *