Падчас 210-гадовага юбілею Верхнядзвінскага касцёла асвечаны паклонны крыж

Актуально Духовность

Урачыстасць пачалася з асобай падзеі – асвячэння Паклоннага крыжа ў мікрараёне. Велічны крыж узведзены напярэдадні юбілею стараннямі пробашча касцёла Аляксандра Грыцкевіча на ахвяраванні вернікаў. Выканаў складаную і працаёмкую работу верхнядзвінскі каваль Уладзімір Карпэцкі, устанавілі крыж работнікі ДРУВП ЖКГ. На асвячэнне святыні сабраліся не толькі святары і прыхаджане, але многія жыхары райцэнтра. Як адзначыў, вітаючы верхнядзвінцаў, біскуп Юрый Касабуцкі, усе, хто праходзіць ці праязджае каля Паклоннага крыжа, могуць звярнуцца да Бога са сваімі праблемамі і просьбамі. Ён нагадаў, што менавіта крыж з’яўляецца знакам збаўлення, праз які Божая ласка і благаславенне зыходзяць на кожнага чалавека. Цераз пакуты і кроў на крыжы Бог знішчыў смерць і паказаў бязмежную любоў да людзей. Святар заклікаў вернікаў да малітвы за ўсіх, хто патрабуе Божай падтрымкі і суцяшэння. Ён пажадаў, каб крыж заўсёды стаяў тут і сведчыў, што гэта зямля – благаславёная, а людзі, якія жывуць тут, знаходзяцца пад аховай Бога.

Падрабязней у «ДП».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *