Задача дня – сяўба азімых

Актуально Общество

Азімая сяўба ў раёне набірае абароты. Час прыспешвае: са дня на дзень завершыцца сяўба азімага рапсу і пачнецца – азімых зерневых. Кіпіць работа на палетках ААТ “Бялькоўшчына”.

Сёлета азімы клін у гаспадарцы зойме 940 гектараў. На 520 гектарах размесціцца азімая пшаніца “Капылянка” і “Мулан”, якую пасеюць упершыню і з якой звязваюць надзеі на ўраджай. Яшчэ 230 гектараў зойме азімае трыцікале. На 230 гектарах размесціцца азімы рапс. Яго сяўбу даверылі маладому, але стараннаму і адказнаму сеяльшчыку Пятру Беладзеду. Ён засеяў ужо крыжакветнай культурай 109 гектараў. Цяпер на дапамогу прыйшоў вопытны сеяльшчык Аляксандр Міснік. Некалькі дзён – і будучы ўраджай рапсу будзе закладзены.
– Працоўны дзень пачынаецца рана і працягваецца ўвесь светлавы дзень, – ахвотна адказваюць на нашы пытанні механізатары. – Настрой працаваць ёсць: за якасць сяўбы, як і за перавыкананне планаў, даплачваюць, смачна кормяць гарачымі абедамі і падвячоркамі.
Аб планах на будучыню гавораць, што стымул працаваць ёсць: як пасеюць, так і ўбяруць. Галоўнае – правесці пасяўную своечасова, каб не падвялі тэхніка і надвор’е.
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *